Гісторыя мясцовай школы
У
Жамыслаўлі школа была створана ўжо ў 1944 г., пасля выгнання немцаў. Заняткі
праводзіліся ў розных памяшканнях – адзінага будынку не было. Напачатку ў
школу прыйшлі дзеці – пераросткі, якім вучыцца своечасова перашкодзіла
вайна. Дырэктарам школы стала ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны Харытановіч
Зоя Браніславаўна. Затым на пасадзе дырэктара працаваў Пырх М.Е.
У 1953 г. было збудавана драўлянае памяшканне Жамыслаўскай школы, якая
павінна была стать сямігодкай. Вакол школы дзеці і настаўнікі пасадзілі сад.
Пры школе была створана невялікая трусаферма, якая стала агульным клопатам
усіх дзяцей.
Піянеры дапамагалі калгасу імя Кутузава вырошчваць кукурузу, капаць бульбу.
За высокі ўраджай кукурузы калгас стаў удзельнікам ВДНГ у Маскве (1958 г.).
З
1960 г. дырэктарам школы стаў працаваць Панцялеенка М.К., удзельнік Вялікай
Айчыннай вайны.
1966-67
навучальны год вучні
Жамыслаўскай школы сустрэлі у новым двухпавярховым
цагляным будынку. З гэтага года Жэмаслаўская школа стала сярэдняй. Новы
буднак вырас на ўскраіне вескі , і трэба было прыкласці шмат намаганняў для
ўпарадкавання прылягаючай тэрыторыі. Быў закладзены сад, кветнікі, доследны
участак, пабудаваны стадыен. Уся тэрыторыя была абкружана поясам зяленых
насаджэнняў – ясені, ліпы, бярозы, клены.
З
1968 г. дырэктарам стаў Дайновіч І. О., старэйшай піянерважатай з 1966 па
1973 гг. працавала выпускніца школы Яновіч Я.С. Адным з новых напрамкаў
работы піянерскай дружыны стаў удзел у пашуковай рабоце на месцах баявой і
працоўнай славы.
У
1975 г. пасаду дырэктара школы заняў В.С. Крываногаў.
Затым, з 1987 г. па 2002 г. – В.С. Крыштаповіч. З 2002 г. дырэктарам школы
з’яўляецца Г.С. Кот.