Жемыславль                                                   сайт местечка

 

   Прыгожыя ў нас мясціны!  Прыгожыя яны ў любую часіну: узімку аб'інеўшыя лясныя шаты схіляюцца над ракой нібы казачныя істоты; увесну лес поўніцца птушыным гоманам і цудоўнымі першымі кветкамі; улетку тут неабсяжныя багацці лясных дароў; літаральна на кожнай сцяжынцы сустрэнеш знаёмых і незнаёмых людзей. А якое паветра! Пахне чабор, хвоя, смала, кветкі, пахне грыбамі і ягадамі. А восенню на процілеглым ад вёскі беразе Гаўі - казачны дыван ад зямлі да неба: чырвоналістыя стромкія асіны, бярозкі ў залатым убранні на фоне цёмназялёных строгіх елак нібы застылі, рыхтуючыся да зімовага адпачынку. Лес аддаў людзям усё, што мог і цяпер з поўным правам адпачывае. А ўнізе спакойна і павольна цячэ Гаўя, несучы свае воды Нёману.

Уздоўж Гаўі практычна зліліся ў адну дзве вёскі - Жамыслаўль і Шаркуці. Гаўя звілістай стружкай дзеліць Жамыслаўль на 2 часткі, а Шаркуці агінае з усходняга боку. Пры будаўніцтве ГЭС у 1953 г. утварылася прыгожае возера, якое даўно ўжо аблюбавалі лебедзі. Калі паглядзець з другога берага возера на вёску, адразу ж у вочы кідаецца прыгожы будынак з белымі калонамі - славуты палац графаў Умястоўскіх, якому ужо каля 120 гадоў.

Колькі б маглі расказаць яго сцены, калі б маглі гаварыць?..

Калі пад'язджаеш да Жамыслаўля па любой з 4-х дарог, адразу заўважаеш мураваныя каменныя слупы, на якіх замацаваны гранітныя пліты з надпісам на польскай мове, што гэты маёнтак - дар графаў Умястоўскіх Віленскаму ўніверсітэту для навуковых мэт. А што ж папярэднічала гэтаму?

Адкуль вескі імя?

... Існуе версія, быццам назва "Жэмласлаў" (польск."zemloslav") паходзіць ад прозвішча заснавальніка гэтага маёнтка Жэмлы. Хутчэй за ўсё, гэта было ў часы Рэчы Паспалітай. Затым Жэмла прадаў яго Юзэфу Шчытту, а той у 1803 г. - мазырскаму маршалку Кеневічу. У 1805 г. уладальнікам маёнтка стаў маршалак Якуб Умястоўскі - польскі магнат, які купляў беларускія землі ў Ашмянскім павеце. Пасля набыцця Жэмласлава Якуб Умястоўскі перанес сюды з Клявіцы сваю рэзідэнцыю.

У штодзённым жыцці маршалка Казіміра Умястоўскага была пэўная сістэма. З ранку ён звычайна працаваў у асабістай канцылярыі, а потым прымаў наведвальнікаў. Для гэтага былі адведзены памяшканні ў афіцыне справа ад палаца. Гэтая ж афіцына крытым калідорам была злучана са стайняй для выязных коней, стан і догляд якіх гаспадар штодзённа кантраляваў. (Стайня захавалася і выкарыстоўваецца як калгасная канюшня, а калідора няма).

У другой палове дня гаспадар звычайна выязджаў конна кантраляваць фальваркі або на прагулкі лесам разам з двума сынамі - Альбертам і Уладзіславам.

Казімір Умястоўскі быў выбраны маршалкам шляхты Ашмянскага павету і заўсёды актыўна удзельнічаў ў сейміках.

Дзвюх сваіх дачок ён з вялікім пасагам выдаў замуж: Габрыэлю - за Канстанціна Скірмунта ў Свянцянскі павет, а Аляксандру – за Мікалая Волыкага на Навагрудчыну. Аляксандра памерла ў маладым узросце ў 1859 г. і пахавана ў падзямеллі Ліпнішскага касцёла. Сам Казімір раптоўна памер у 1863 г.; і гаспадыняй маёнтка засталася яго жонка Юзэфа. Яе намаганні пасля смерці мужа былі накіраваны на ўмацаванне гаспадаркі і аздабленне маёнтка. Яна загадала разбурыць драўляны палац і на яго месцы пачаць будаўніцтва новага мураванага.

Пастаянным яе заняткам стаў цяпер аб'езд фальваркаўдля кантролю за станам гаспадаркі. Асабліва часта наведвала Юзэфа Умястоўская Роцкішкі, дзе гадавалі жарабят. Пры ёй была пабудавана капліца з крыжам па дарозе на Суботнікі, вялікая ўвага ўдзялялася парку і пасадцы дрэў пры дарогах. Гэтыя векавыя дрэвы часткова і цяпер шумяць свам лісцем у парку і ўздоўж старой дарогі на Гуту.

Для вырабу паліраванай мэблі для палаца графіня запрасіла майстроў з-за мяжы, прычым эскізы яе часта рабіла яна сама. Цяжкім ударам для графіні была смерць сына Альберта. Ён памер у 1876 г. у Сан-Рэма ва ўзросце 27 гадоў ад туберкулёзу. Маці перажыла сына на 1 год і памерла ў Вільні ў 1877 г.; пахавана яна таксама ў падзямеллі Суботніцкага касцёла.

  Пасля смерці Юзэфы Умястоўскай Жэмласлаў па спадчыне стаў уладаннем графа Уладзіслава - яе сына, апошняга з родавай дынастыі Умястоўскіх.

партнёры раздела:

 

 


 

продолжение

Cтатьи и материалы о Жемыславле

Местечко сегодня

История ФАПа

Памятник советским войнам

 

 Сайт оптимизирован 800*600 ® Ссылка при перепечатке обязательна

проект Гецевича Андрея 2003 г., ноябрь, 20 число.

 

На главную
История

Костел
Люди
Библиотека
Школа

Новости
Местечки
Фотоархив
Гостевая
Форум

 

 
 
 
 

 

 

 

 

Compra Cialis

Hosted by uCoz